Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Мятліцкі - Стол

Ён марыць пра бохан свежы
пад матчыным ручніком,
загнаны ў цямотны кут.
А я анічога не прыхапіў,
калі выбіраўся ў гасціны...

Здаецца: пружыцца верхам,
гатовым сарвацца з крэпін,
каб абурыцца гневам.

Дошкі памятаюць
цяпло маміных далоняў,
што, патрэсканыя ад сіверу,
апускаліся, як дзве птушкі;
цвёрдыя зліткі
бацькавых кулакоў,
якія патрабавальна
білі па кляёнцы з грукам,
калі ў баршчы
не хапала солі...

Кладу далоні на дошкі
і, як у маленстве,
чую, як пальцы працінае
жывое цяпло...

Няма на стале хлеба...
А соль,.
якую бацька вымагаў грукатам,
усё наўсцяж пасаліла...