Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Багдановіч - Кніга

Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
І воску з ладанам прыемны пах пачуў.
 
Вось псальма слічная. «Як той алень шукае
Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я».
Як вее свежасцю яе краса жывая!
Як радасна далей спяшыць душа мая!
 
І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску,
Што «кнігу гэтую раб Божы, дзяк Гапон,
Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску
У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён».
 
1912

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКніга на Беларусі

Пераказы, дыктантыМініяцюрная кніга

Пераказы, дыктантыПа матывах твора

Іван ШамякінІван Шамякін - Кнігі

Пераказы, дыктантыКнігі дапамагаюць падарожнічаць