Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кузьма Чорны - Буланы

   Зменлівы дзень позняй восені. Вецер гоніць хмары. Рэдкія сняжынкі змяняюцца дажджом. Ды раптам павеяла з поля вялікай воляю. I Буланага, старога спрацаванага каня, нечакана пацягнула з хлява ў паплавы. Ён крыху пастаяў у садзе, а потым, абмінуўшы купку людзей, паволі пабег на вуліцу. Ён перажываў пачуццё, якое ў маладыя гады прымушала «ляцець, задраўшы хвост, па загонах. Аж стогне зямля, аж енчыць дарога пад капытамі».
   Гаспадар Буланага пасля роздумаў і незразумелай яму душэўнай барацьбы прымае рашэнне прадаць каня, бо карысці ў гаспадарцы ад яго няма. На кірмашы «нейкія людзі ў доўгіх крамных світках і чорных кажухах... доўга тузалі Буланага». Потым падышоў «высокі чалавек у зрэбных портках». Дагледзеўшы каня, ён таксама страціў да яго цікавасць. Па дарозе дамоў у Рамана з'явілася думка, што Буланага трэба будзе «пусціць пад нож на скуру». Нейкі час штосьці супраціўлялася ў свядомасці чалавека, ён не хацеў мець дачыненне да смерці. Потым прыйшло новае разуменне: «Дык Буланы гэта стары, яму ўжо канец падыходзіць... I не мной гэта ўсё зроблена, і не мной будзе перароблена».
   Канавалы Карась і Бяляк знешне былі падобны паміж сабой, Аднак іх істотна адрознівалі адносіны да справы. Пускаючы ў справу нож, Карась нічога не адчуваў. Для яго «ўсё было роўна, усё было на сваім месцы». Мікалай Бяляк у гэты момант перажываў унутраны ўздым, ён хацеў, каб вакол былі людзі і бачылі, якой незвычайнай працай ён заняты. Мікалай забраў з двара Буланага і павёў у поле. Але ў самы апошні момант, калі ў руках Карася бліснуў нож, конь, адчуўшы раптоўную трывогу, вырваўся. Незнаёмая сіла панесла яго па палявой дарозе.
   Людзі адшукалі каня к вечару. Слабасць і мляўкасць апанавалі яго істоту і ён не супраціўляўся. «...Скрозь трывогу калацілася ў ім нешта падобнае да адчування, што пасля гэтага поля і гэтых людзей будзе нешта добрае». Пасля удару нажа Буланы абсунуўся ўперад, ткнуўшыся мордай у зямлю. Праз колькі хвілін людзі пачалі здзіраць з яго скуру.
   Вясной на тым месцы, дзе ўпаў Буланы, вырасла густая высокая трава. Косці яшчэ з восені парасцягвалі сабакі. У чэрапе, які застаўся на полі, мурашкі заснавалі свой горад. Усё лета каровы абміналі траву, яе скасіў сусед Рамана Драгуна, разважыўшы, што «зімою ці восенню з'ядуць за мілую душу».

Похожие статьи:

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - Насцечка

Кузьма ЧорныПошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства

Кузьма ЧорныСацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"

Кузьма ЧорныПошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - Пошукі будучыні. Асноўныя праблемы рамана