Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кандрат Крапіва - Дзве кумы

– Ну як жа, кумка, маецца? –
Кума ў кумы пытаецца.
– I не пытайся лепш, кума:
Цяпер жа, ведаеш сама,
Што дзень пражыў, то й дзякуй богу;
Не міла, кумка, нек нічога,
Нічога нек і не на ўме,–
Адказвае кума куме.
– Канчына свету, кажуць, блізка:
Вось, кажуць (чула ж, можа, й ты?),–
Радзіла чорта камуністка;
Ёсць рогі, хвост і капыты...
– Дык як не чуць? Я чула гэта,
Расказвала мне цётка Тэкля;
Казала, што за гэта лета
Чарцей было б тут, як у пекле,
Але таго бог не дапусціць –
Ён кару на людзей напусціць,
Тады народ увесь пагіне,
Мо толькі аднаго пакіне
На свеце бог ці двух, як Ноя...
Каб, здэцца, кумка, нас з табою.
– Хадзем маліцца хіба мы,
Каб бог грахі нам адпусціў,
Каб кары к нам не дапусціў,–
Сказалі разам дзве кумы.
Пайшлі ў царкву маліцца богу,
Таўкуць ілбамі аб падлогу,
Аж лоб трашчыць – лупцуюць цёткі,
Баяцца згінуць без пары.
А гэтым часам плеткары
Майструюць новыя ўжо плёткі –
Айцу «святому» заработкі.

1923

 

Похожие статьи:

Кандрат КрапіваКандрат Крапіва — байкапісец. Ідэйная накіраванасць баек, іх мастацкія асаблівасці. Сатыра і гумар у байках

Кандрат КрапіваІдэйная накіраванасць камедыі Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім"

Кандрат КрапіваКандрат Крапіва. Хто смяецца апошнім. Аналіз твора

БиографииКандрат Крапіва

Кандрат КрапіваКандрат Крапіва - Махальнік Іваноў