Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Быліцы, расказы Навума

   "Быліцы. Расказы Навума" складаюцца з двух частак: "Злая жонка", "Халімон на каранацыі", непадобных адна на другую. У першай размова ідзе пра злую жонку. Ульяна не зважае ні на працавітага Тодара, свайго мужа, ні на асуджальныя позіркі вяскоўцаў. Не было з ёю яе мужыку ні дня спакою. Гуляла з кожным, хто патрапіцца, прапіла ўвесь набытак, загубіла родных дзяцей. Пасля яна раскайваецца, просіць прабачэння ў бацькі, мужа, абяцае спыніць разгульнае жыццё, стаць другой. Бацька даруе дачцы, муж – жонцы. Так заканчваецца гісторыя, па многіх прыкметах, не выдуманая, якая гаворыць пра тое, што і ў сялянскім жыцці былі драмы, трагедыі на любоўнай глебе.
   Быліца "Халімон на каранацыі" пісалася ў час дараваных новым імператарам Аляксандрам ІІ "свабод". Ліберальныя колы звязвалі з ім надзеі на будучае паслабленне законаў і рэжыму, усталяванага ў Расійскай імперыі Мікалаем ІІ пасля паўстання дзекабрыстаў. Твор пачынаецца малюнкам усенароднай радасці з выпадку заканчэння крымскай вайны. Герой быліцы бачыць толькі станоўчае ў паражэнчым канцы вайны, таму што можна апрацоўваць зямлю, займацца гаспадаркай.
   Асноўным змест быліцы – паказ праходжання цырыманіялу каранацыі чарговым расійскім самадзержцам. Халімон едзе ў Маскву з надзеяй вітаць цара, пагаварыць з ім, папрасіць адчыніць школы. Горад уражвае мужыка сваёй прыгажосцю, велічнасцю, аднак у ім ёсць і ліхія людзі. Усё адбываецца не так, як думаў герой. І з царом не пагаварыў, і стаў сведкам трагедыі, калі пад нагамі сталі гінуць людзі. Халімон выратоўвае ад смерці жанчыну з дзіцём. Тая запрашае яго ў свой багаты дом, прапануе ўзнагароду за яго ўчынак, але ён адмаўляецца. На першы погляд у творы няма нічога асуджальнага, але тут паказаны якім далёкім быў цар мужыку Забалотнаму і ўсяму народу. "Усенароднае" свята каранацыі – гульня ва "ўсенароднага" цара-бацюшку, дэкарацыі і мішура. Вобразам Халімона аўтар выражаў і свае адносіны да цара. Умешка Халімона – гэта непрыняцце цвярозым розумам мужыка сацыяльнай адчужанасці цара і яго прыбліжаных.

Похожие статьи:

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічТворчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Прыпяць

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічВінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Ідылія