Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вера Вярба - Ручнікі

У суботу Янка ехаў ля ракі,
Пад вярбой Алёна мыла ручнікі.
"Пакажы, Алёна, броды земляку,
дзе тут пераехаць на кані раку?"
"Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,
не муці мне толькі чыстае вады!"
У маркоце Янка галавой панік,
упусціла дзеўка беленькі ручнік.
"Янка, мой саколік, памажы хутчэй!
Бо плыве, знікае ручнічок з вачэй!"
"Любая Алёна, я ж вады баюсь!
Пацалуй спачатку — што як утаплюсь!"
Супыніўся гнеды пад вярбой густой.
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала ціха-ціха на усёй зямлі,
па рацэ далёка ручнікі плылі...

 

Похожие статьи:

Вера ВярбаВера Вярба - Матуліны рукі

Вера ВярбаВера Вярба - Дарагія бясконца мясціны...

Вера ВярбаВера Вярба - Бабуліны казкі

Вера ВярбаВера Вярба - Гусі клічуць у вырай

Вера ВярбаВера Вярба - Пралеска