Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Вітка - Ці любіш ты кнігу?

   Самая галоўная крыніца, адкуль чалавек чэрпае веды, – кніга. Чытанне – гэта праца думкі. Вучыся думаць, чытаючы, Старайся прачытаць болей, чым табе задаюць.
   Любімыя кнігі чытаюць і перачытваюць. Ці ёсць у цябе любімыя кнігі? З іх пачынаецца твая бібліятэчка. Спярша – маленькая, на адну палічку, а пасля, да заканчэння школы, магчыма, і на цэлую шафу. Гэта будзе бібліятэка тваіх любімых кніг.
   Любоў да кнігі пачынаецца з тваіх першых чытанак і школьных падручнікаў. Шануй іх, памятаючы, што пасля цябе па іх будуць вучыцца твае малодшыя таварышы. Падручнікі дзяржава дае табе бясплатна, але гэта не значыць, што яны не маюць ніякай цаны. Чым болей кніга жыве, чым болей яе любяць і шануюць, тым яна даражэй для тых, хто па ёй будзе вучыцца пасля нас.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКніга на Беларусі

Пераказы, дыктантыПа матывах твора

Пераказы, дыктантыКнігі дапамагаюць падарожнічаць

Іван ШамякінІван Шамякін - Кнігі

Пераказы, дыктантыМініяцюрная кніга