Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Вітка - Добры знак

І шафёр, і пешаход
Кожны знае ў свеце
Знак увагі – пераход!
Асцярожна – дзеці!

Грузавік спыніў свой ход,
Сталі легкавушкі.
Асцярожна – пералёт!
Асцярожна – птушкі!

Кожны падарожны рад
Прывітаць, прывеціць:
– Добрай раніцы, дзетсад!
Добры шлях вам, дзеці!

Нават сонца маладзей
Глянула з блакіту –
Гэта будучыні дзень
Выйшаў на арбіту.

Хай заўсёды з веку ў век
Добрым знакам будзе:
Асцярожна – чалавек!
Асцярожна – людзі!

1977

 

Похожие статьи:

Васіль Вітка → Васіль Вітка - Трывога ў Ельнічах

Васіль Быкаў → Знак бяды. Ідэйны змест. Вобразы Петрака і Сцепаніды

Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Знак бяды

Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - Знак бяды

Васіль Быкаў → Мастацкія асаблівасці аповесці Васіля Быкава "Знак бяды"