Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Вітка - Бабіны госці

Ладачкі-ладкі!
Дзе былі? – У бабкі.

Што пілі вы? – Малако.
А што елі? – Ко-ко-ко.

Доўга ж вы сядзелі,
Доўга пілі-елі.

А мы не сядзелі –
Цэлы дзень дурэлі.

Мы і заўтра пойдзем
Да бабулі нашай –

Абяцала бабка
Бярозавай кашы.

 

Похожие статьи:

Биографии → Васіль Вітка

Васіль Вітка → Васіль Вітка - Ружа і штык

Васіль Вітка → Васіль Вітка - Прыляцелі госці

Васіль Вітка → Васіль Вітка - Трывога ў Ельнічах

Васіль Вітка → Васіль Вітка - Слова