Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Быкаў - Жураўліны крык (варыянт 2)

   Аповесць"Жураўліны крык" — першы ва ўсіх адносінах тыповы для Васіля Быкава твор. У ім выразна выявіліся характэрныя рысы быкаўскай аповесці. Пісьменнік так тлумачыў сваю прыхільнасць да такой манеры адлюстравання вайны:
   …І не ў маім гусце , калі можна так сказаць, даследаваць вялікія бітвы. Мая задача куды больш сціплая: мне дастаткова для таго, каб выказаць тое, што я хачу, маленькага бою на працягу адных сутак за якую-небудзь безыменную вышыньку з ручаём, бо, як я думаю, там адбывалася ўсё тое ж самае , што, скажам, і ў вялікай бітве , толькі ў меншых памерах. Але для мяне гэтыя памеры ўпаўне дастатковыя, таму што яны даюць мне магчымасць даследаваць думкі і ўчынкі двух-трох чалавек. Для мяне гэта больш цікава, чым даследаваць многія масы войск.
   Сюжэтную аснову аповесці складае гісторыя пра тое , як шасцёра байцоў восенню 1941 года, ужо недзе пасля Смаленска, няпоўныя суткі абаранялі"звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі". Праўда, гэта своеасаблівыя
суткі — на працягу іх загінуць усе героі.
   Менш чым на пяцідзесяці старонках тэкставай прасторы пісьменнік здолеў з псіхалагічнай дакладнасцю паказаць сутнасць кожнага героя. Трыццацігадовага ленінградскага інтэлігента Барыса Фішара, якому на здзяйсненне апошняга ўчынку спатрэбіліся ўсе яго сілы і нават само жыццё. Жулікаватага з выгляду, з"падмочанай біяграфіяй" Віцькі Свіста, які гіне ў паядынку з танкам. Старшыны з Арлоўшчыны Рыгора Карпенкі, які навучыўся ваяваць не толькі рашуча і мужна, але і разумна. Ён і памірае з клопатам, ці адбіта чарговая атака ворага. Самотнага Васіля Глечыка, маладзенькага неабстралянага радавога з Віцебшчыны, які ўсяго на некалькі гадзін перажыў сваіх таварышаў па зброі і чакае свайго"смяротнага часу".
   Здавалася б, марна і супраціўляцца. Як спыніць аднаму салдату лавіну гітлераўцаў, узброеных танкамі і артылерыяй?"А жыць так хацелася — хоць як- небудзь: у сцюжы, голадзе , страху, хоць у такім жудасным пекле , якім была вайна, — усё роўна хацелася жыць". Аднак Глечыку апошнія імгненні свайго жыцця"зацяў у сабе нясцерпную журботу душы, у якой вялікаю прагай да жыцця ўсё біўся далёкі прызыўны жураўліны крык".
   Пра гэты момант аповесці Д. Бугаёў напісаў так:"Выдатны эпізод, бліскуча зробленая сцэна… і мы літаральна скалануліся ад Глечыкавага болю, ад яго тугі па жыццю". Аднак такая невымерная прага жыцця не пазбаўляе Глечыка мужнасці, якая адрознівае яго ад аматара лёгкіх подзвігаў Аліка Аўсеева, фанабэрыстага і самаўпэўненага. Скончыў Аўсееў прамой здрадай, за якую і быў расстраляны.
   Не менш пераканальна і хвалююча выпісаны трагічны лёс Пшанічнага. Лёс і характар Пшанічнага вызначаў галоўны яго"грэх" —"не ўсё ў парадку з біяграфіяй","не тое" сацыяльнае паходжанне .

Похожие статьи:

Васіль БыкаўАблава. Трагедыя Хведара Роўбы і яго сям'і

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Аблава

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Пайсці і не вярнуцца

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Сотнікаў

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - Жураўліны крык