Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аркадзь Куляшоў - Глыбокі лістапад у Белавежы

Глыбокі лістапад

у Белавежы.

Шуміць лістота

пушчы векавой,

Пытаецца шчымліва,

быццам вершы

За ўсё жыццё

напісаныя мной:

– Скажы,

хіба нас не паліла смага,

Не абдаваў

дажджоў лагодны душ?

Няўжо навек

нас замяце няўвага

Сляпых завей,

бесчалавечных душ?

Няўжо шыпамі вострымі

падкова

Праб’е далоні нам?..

Хіба памром,

Гвалтоўнай смерці

трапіўшы пад кола?

Няўжо мы станем

снегам, пылам, тлом?

А я маўчу.

А я маўчу, як дрэва

Асенняе,

згубіўшае свой дах.

Вакол мяне –

направа і налева –

Лісты, лісты, лісты

заслалі шлях.

Пакуль яшчэ

не замялі іх сцюжы,

Пакуль ляжаць

духмянаю капой,

Хачу я, нібы ў вір,

заткнуўшы вушы,

У скаргу іх

зарыцца з галавой.

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Лістапад

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Залаты лістапад

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Лістапад

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Лістапад

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Асенні рытурнэль