Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анатоль Казлоў - Адкуль з'яўляюцца яны?..

   З духамі-прывідамі сустракаюцца героі аповесці «Адкуль з'яўляюцца яны?..». Трапіўшы ў палон да чорных сілаў, Максім і Валя забываюць, як іх зваць, а таксама не памятаюць пра сваіх бацькоў, ранейшае жыццё. Яны становяцца ахвярамі чараў ведзьмака Яўхіма, які рыхтуе іх да слугавання царству цемры і нябыту. Хлопец і дзяўчына спасцігаюць сутнасць уладнага ўсясілля: «Ты абавязаны выкарыстоўваць людскую злобу. Злобу тых, у каго яна смалою кіпіць на сваіх паплечнікаў, суродзічаў, суседзяў. Злобу сына на бацьку, нянавісць дачкі да маці. Ты ніколі сам па сабе нікога не псуеш. Усё робіш толькі па просьбе людзей варажуючых. У гэтым моц твая!» Гэтая д'ябальская навука пранікае ў свядомасць і сэрцы герояў аповесці. Стаўшы паслухмянымі пераемнікамі нялюдскай, злавеснай філасофіі, на зямлі яны павінны «збіраць душы людскія для Уладара цемры». Невыпадкова Максім і Валька аказаліся падатлівымі для пераўтварэння: яны кволыя духам, у іх аслабелы ўнутраны імунітэт.
   Анатоль Казлоў ненавязліва скіроўвае нас да наступнай высновы: кожны з нас павінен думаць пра тое, каб уратаваць сваю душу, не быць староннім да зла і нянавісці, бяды і няшчасця людскога, бо абыякавасць прыводзіць да таго, што ў чалавеку з'яўляецца «замест душы... жабацінне». Сілам апраметнай нельга спакусіць «чысцейшых бязгрэшных людзей», тых, хто шукае паратунку ў Бога, хто любіць дзяцей сваіх і матку сваю.

Похожие статьи:

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - I тады я памёр...

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - Ікаўка, Мяцеліца і Сяргейка

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - Незламаная свечка

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - Нішто

Анатоль КазлоўАнатоль Казлоў - Зацвітанне дзівасілу