Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Жук - Навальніца

   У сонечнай далечыні, на шырокіх і роўных, як стол, слуцкіх палетках палавела жыта. Ад спякоты пабялелі, вылінялі пяшчотныя і халаднавата-мяккія пялёсткі валошкі на ўзмежках і пры дарогах. Мроілася разагрэтае сонцам паветра. І нібыта цякло да жытнёвага небакраю. А адтуль чорным крылом разгортвалася навальніца. І перад ёю ўсё заціхала, неяк паспешна, быццам захопленае знянацку. Нават паменшалі хвалі на тугаватай роўнядзі калосся. І нідзе ні душы. Толькі светлы палетак і пацямнелая далечыня, як з пясчанага берага глядзіш на цёмнае мора. І нават вёска здалася маленькай, нібы глядзіш на яе з вышыні, з гэтага магутнага чорнага навальнічнага крыла.
   У цішыні пачулася, як мякка і глуха ўдарылі па глыбокім цёплым дарожным пыле першыя кроплі. А потым раптоўна, неспадзявана моцна рвануў вецер. І абрынулася на зямлю ўсё разам: і прыцемень, і суцэльная сцяна вады, святло сіняватых маланак, удары грому, ад якіх хацелася сцяцца ў маленькі-маленькі камячок. Бо здавалася, што ты толькі адзін застаўся на ўсім свеце.

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Красавіцкая навальніца

Іван МележПалеская хроніка. Подых навальніцы. Частка першая

Пераказы, дыктантыЧэрвеньская навальніца

Пераказы, дыктантыНавальніца на возеры

Пераказы, дыктантыНавальніцы