Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Гарун - Беларускі марш

Вецер сядравы пранёсся над борам,
Смагаю жыцця абвеяў лісты.
«Слухайце ўважна, людзі пакоры!
Йдзе вызваленне, ўставайце, браты!»

Разам, наперад, шлях працярэбім
Простым людзём да людскога жыцця!
I Беларусь-Маці долю агледзіць,
Устане, як Лазар, з руін, з забыцця.

Сціха пачалі шаптацца вяршыні,
Іхну гаворку пачуў увесь лес,
I загрымелі мільёны галінаў:
«Годзе ўжо здзеку! Народ уваскрэс!»

Разам, наперад...


З захаду, ўсходу на нашыя шыі
Селі б’ючыся два хіжых крукі,
Каб змацавацца, кроў нашу пілі,
Гэтак заснуў наш народ на вякі.

Разам, наперад...


Сон горш за смерць! Ірвуць цела жывое,
Дзеляць на часткі суседзі-звяры.
Вырвалі смехам і сэрца з душою,
Суд рассудзілі: памёр без пары.

Разам, наперад...


Толькі ж не знішчыць дух наш народны!
Вецер на крылле яго падхапіў,
Стаў ён з’яўляцца тады сыном родным,
Сон іх будзіць, каб усталі, ішлі.

Разам, наперад...


Тры зыркіх зоркі у цёмную поўнач
У будучыню нам сцежку ясняць,
Завуцца ж: воля, брацтва і роўнасць,
Будзем крывёй іх сваёй здабываць.

Разам, наперад...


Тых, што пагінулі ў бойцы за праўду,
Тых, што вякуюць у турмах гнілых,
Усіх памятайма, пакуль дамо рады,
Звольнім старонку, памсцімся за ўсіх.

Разам, наперад...

 

1918

 

Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - Брацця! Досыць цярпець нам і гнуцца...

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Алесь ГарунАлесь Гарун - Ветру

Алесь ГарунАлесь Гарун - У чатырохлецце "Нашае Нівы"

Алесь ГарунАлесь Гарун - Мае думкі