Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Бачыла - Упарты Стась

Кепскі нораў – горш прастуды...
Знаравіўся раптам Стась.
Клічуць есці – ён:
– Не буду!..
– Дык хоць з грушы долу злазь.
– Не жадаю долу лезці! –
I... уверх сукоў на пяць.
– Дык скажы: няўжо ж і есці
аж на грушу падаваць? –
ушчувае сына маці.
Просіць злезці меншы брацік.
Стась і вокам не міргне –
а мармыча «не» і «не».
Дзе ж такому хто ўнаровіць!
Дый навошта наравіць?
Лепш яго на ўласным слове
нам адразу падлавіць.
– Не адхопіш новай двойкі?
Не пачнеш у школе бойкі?
Не ўцячэш з урока спеваў?
Не палезеш больш на дрэва?
Не напішаш на сцяне?
Ён на ўсё адказваў «не!».
Дзіва стала з чалавекам –
не пазнаць былога «неку».
Ані двоек,
ані боек,
шыбы цэлыя ў акне,
сцены чысценькія...
Во як
памагло адмоўе «не».

 

Похожие статьи:

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Мама

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Матчына мова

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Колькі кот набіў пасуды

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Наказ маці

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...