Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Бачыла - Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі...

Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі.
Цяжэй за ўсё
Свая ірвецца ніць –
Здаецца, боль прайшоў
I больш яго не будзе,
А дакранешся –
Як яшчэ баліць.

Душэўных ран не гоіць дотык лішні,
Боль не кладуць
Павязкаю на боль...
Калі бялеюць
Белым цветам вішні,
Па іх не сыплюць
Замаразкаў соль.

Вясна зіму завейную не будзіць...
Што адбалела –
Потым не баліць...
Сваёй бядзе – не лепшыя мы суддзі...
Лягчэй за ўсё
Ірваць чужую ніць.

1978

 

Крыніца: Бачыла А. Гараць лісты кляновыя: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 159 с.

 

Похожие статьи:

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Мама

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Наказ маці

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Колькі кот набіў пасуды

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Матчына мова

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...