Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Бачыла - Мама захварэла

Дзень халодны быў,
З дажджамі...
І прастыла моцна мама.
Разрывае кашаль грудзі,
Пот праймае, ные бок.
Мама ў роспачы:
– Што ж будзе?
Хто паможа нам, сынок?
Сходзіць хто па хлеб у краму,
Масла купіць, малака?..
Трэба спешна тэлеграмай
З БАМа
Тату выклікаць...
Я ў трывозе: «Як жа тату
Выклікаць? Няблізка ж БАМ...
Ды і ён жа там заняты...
Можа, спраўлюся я сам?»
І прашу я маму:
– Мама,
Не давайце тэлеграму.
Буду я ва ўсім памочнік.
Трэба: хату прыбяру,
Кашу з маслам, суп малочны
Найсмачнейшыя звару.
Хопіць розуму і ўмення,
Каб умомант, без турбот
Згатаваць яшчэ пельмені
Ці на трэцяе – кампот.
Не маленькі ж – і па лекі
Збегаць здолею ў аптэку...

Мама ўміг павесялела –
З плеч звалілася гара...
Самастойна тыдзень цэлы
Быў я, за гаспадара.

1979

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМама

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Мама

Пераказы, дыктантыУрокі жыцця

Пераказы, дыктантыСпасцігаю мудрасць маміных урокаў

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Мама