Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шасцірадковік

   Шасцірадковік — верш з шасці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Рыфмоўка ў ім можа быць розная: ААББВВ, аБаБвв, абвабв і інш. 
   Вершы-шасцірадковікі вызначаюцца паглыбленым лірычным роздумам, афарыстычнасцю паэтычнага выказвання. Напрыклад: 

 

Мы славу параўноўваем з віном, 
А забыццё глухое — з палыном.
Пакуль не лёг твой цень, твой дзень кароткі
З табою ў ложак вечнасці — труну,
П’ючы шумлівай славы хмель салодкі,
Не забывай пра горыч палыну.
(Аркадзь Куляшоў)

О, колькі ў нас нянек у літаратуры,
Дарадчыкаў і невясёлых і хмурых,
Прыхільнікаў розных сіропаў і сосак,
Ахоўнікаў сцёртых пытальнікаў, косак, —
Што часам шукае ў натоўпе рука
Сустрэць хоць бы нейкага ерэтыка.
(Максім Танк