Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Леанід Дранько-Майсюк - Прыгажосць

Табе пярэчу, прыгажосць.
Наканавана мне пярэчыць
І з галавы да ног наскрозь
Працятым быць нязгодай вечнай.

Цябе прыняць такой, яе ёсць,
Адной табе ў жыцці маліцца
Не маю сілы, прыгажосць,
Не здатны я табе скарыцца.

Я – тут, а ты, вядома, скрозь,
Я шмат не разумею рэчаў,
Але я ўцяміў, прыгажосць,
Адно – штодзень табе пярэчыць.

Не адмаўляць цябе, крый бог,
Не абмінаць цябе ніколі,
Не абражаць, як хтосьці б мог, -
Пярэчыць толькі, і не болей.

О так – ты выратуеш свет,
Ты мову нашую ўратуеш,
І не адзін яшчэ паэт
У рыцарах тваіх звякуе.

Усюдыісную тваю
Уславіць велічнасць ад сэрца,
А мне праз глухату сваю
Ізноў пярэчыць давядзецца.

Прабач, я дрэнны служка твой,
А лепшым стаць не выпадала –
З маёй пачварнаю душой,
З маёй душой недасканалай. 

 

Похожие статьи:

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Красаванне

Леанід Дранько-МайсюкЛеанід Дранько-Майсюк - Мне шчасце дадзена магчымае...

Пераказы, дыктантыПрыгажосць роднай зямлі

Леанід Дранько-МайсюкТворчасць Леаніда Дранько-Майсюка

Пераказы, дыктантыЖамчужына Беларускага Паазер’я