Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Пісьмянкоў - Рабіна над вірам

Малюнак знаёмы,
Балючы і шчыры:
Рабіна на строме,
Рабіна над вірам.

Застыла ў здранцвенні
Ўдавою пакорнай
У яркім адзенні
Над безданню чорнай.

Адкуль столькі гора
У бабіным леце,
З сівога фальклору
Ці з новых трагедый?

У стылым блакіце
Зноў журыцца вырай...
Спыніце, спыніце
Рабіну над вірам! 

 

Похожие статьи:

Яўген КрупенькаЯўген Крупенька - Рабінка

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Пасадзіце рабінку

Пераказы, дыктантыРабіна

Пераказы, дыктантыПрыгажуня рабіна

Пераказы, дыктантыРабінка