Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Трохрадковік

   Трохрадковік — верш, які складаецца з трох радкоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. У беларускай паэзіі сустракаецца рэдка.

Напалі на мяне ветры,
А я, хоць і з такімі рукамі-ручышчамі,
Не змог ад іх, чуеце, абараніцца...
(Янка Сіпакоў. «Да пытання аб руках»)

Чакаюць навальніцы хвоі —
а навальніца вызначыць абраных,
якія упадуць ад перуна.
(Алесь Разанаў)


   Трохрадковікі, напісаныя верлібрам, — любімая форма Я. Гучка.
   Сусветная паэзія ведае і надзвычай пашыраны від трохрадковіка. Гэта — японскія хоку (хайку).