Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Таўтаграма

   Таўтаграма (ад грэч. tautos — той самы і gramma — літара, запіс) — верш, усе словы якога пачынаюцца з адной і той жа літары. Гэта своеасаблівая вершаваная забава, гульня.
   У даўняй еўрапейскай паэзіі таўтаграма мела даволі значнае пашырэнне. У 1530 г. з’явілася нават паэма сярэдневяковага паэта Плаценіуса, што налічвала сотні вершаваных радкоў, усе словы якіх пачыналіся з літары n. На пачатку XX ст. В. Брусаў напісаў верш-таўтаграму «Слово». Вось яго пачатак:

Слово — событий скрижаль, скипетр серебряный созданной славы,

Случая спутник слепой, строгий свидетель сует,

Светлого солнца союзник, святая свирель серафимов,

Сфер созерцающий сфинкс, — стены судеб стережет!


   У беларускай вершатворчасці таўтаграмы часам сустракаюцца ў гукапераймальных вершах для дзяцей, у вершаваных пародыях і вельмі рэдка — у лірычных творах. Вось такі твор — «Спевы сняжынак» Рыгора Крушыны:

 

Смутак спякотны.
Слухаю спевы сняжынак.
Стогне сухотны
Сіплы суглінак.
Сівер спакоем
Сцішаны, сушыць смужынкі.
Срэбным сувоем
Сцеле сцяжынкі.
Спевы сняжынак.
Сонца сівое сумуе.
Сёння спачынак
Сад салютуе.
Сэрца спавіта
Спрутам сакрэтных спружынак:
Сны сэленіта,
Спевы сняжынак.


   У асобных літаратурах зрэдку сустракаюцца сатырыка-гумарыстычныя празаічныя таўтаграмы («Однажды отец Онуфрий...» Антона Чэхава).

Похожие статьи:

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Маўклівая мэта