Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рэчытатыў

   Рэчытатыў (італ. recitativo, ад лац. recitare — чытаць уголас, дэкламаваць) — спосаб чытання паэтычных твораў уголас, заснаваны на выразных, эмацыянальна афарбаваных інтанацыях маўлення, павышэнні і паніжэнні голасу, акцэнтах, паўзах і г. д. Рэчытатыў нагадвае спеў і дэкламацыю, але адрозніваецца і ад таго і ад другога.
   Рэчытатыў вызначаецца напеўнасцю, мелодыяй, чаго няма ў дэкламацыі, блізкай да інтанацыі звычайнай гаворкі. У той жа час рэчытатыў у адрозненне, скажам, ад спеву меладычных куплетных песень увесь час змяняецца — у залежнасці ад зместу твора.
   Рэчытатывам выконваюцца быліны, думы, галашэнні і некаторыя іншыя народныя творы.