Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пейзаж

   Пейзаж (франц. paysage, ад pays — мясцовасць, краіна) — малюнкі прыроды, апісанне ў літаратурным творы розных мясцовасцей (горад, вёска, чыгунка, порт і г. д.).
   Пейзаж займае рознае месца ў творах у залежнасці ад іх жанру, метаду літаратурнага (пейзаж рамантычны і рэалістычны), стылю пісьменніка.
   У літаратуры пейзаж выконвае розныя функцыі: можа мець самастойнае значэнне як вобраз Бацькаўшчыны, стаць фонам, ня якім разгортваецца дзеянне, быць своеасаблівым выразнікам душэўнага стану персанажа, узмацняць лірызм ці драматызм мастацкага выкладу ["Неба спрэс усцілалі хмары, сонца не паказвалася ад рання... шэрае непрытульнае поле захлыналася ў ветраным шолаху быльнягу ды ўкарэлага каліўя бульбоўніку (Васіль Быкаў "Знак бяды")], з'яўляцца адным са сродкаў характарыстыкі літаратурнага героя, рабіць больш выразнай ідэю ўсяго твора і г. д. Большасць з гэтых функцый выконвае пейзаж, у прыватнасці, у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".
   Для асобных пісьменнікаў выяўленне пейзажу становіцца своеасаблівай ідэйна-мастацкай дамінантай іх творчасці (Я. Пархута, А. Масарэнка, З. Бяспалы і інш.).
   У паэзіі існуе асобны жанр — пейзажная лірыка. У вершах гэтага жанру пейзаж звычайна псіхалагічна напоўнены, звязаны з перажываннямі лірычнага героя.
   З пачатку XX ст. ў беларускай літаратуры пашыраецца урбаністычная паэзія — пейзаж горада (цыкл Максіма Багдановіча "Места", асобныя творы Цішкі Гартнага, Уладзіміра Жылкі, Максіма Танка, У. Някляева, Т. Бондар, Леаніда Дранько-Майсюка, А. Мінкіна, Адама Глобуса, А. Xадановіча і інш.).

Похожие статьи:

Ян БаршчэўскіШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Роля лірычных адступленняў і пейзажных замалёвак

Максім ТанкПейзажная лірыка Максіма Танка