Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Парцэляцыя

   Парцэляцыя (ад франц. parceller — падзяляць на дробныя часткі) — такі падзел сказа паўзамі (а на пісьме — кропкамі) на інтанацыйна-сэнсавыя моўныя адзінкі, пры якім змест выказвання раскрываецца з усіх гэтых адзінак, размешчаных адна за адной. Напрыклад: «Тое, што выспела ў ім, ён выказаў. Далейшае ж было вельмі цьмяным. Трэба было разабрацца, падумаць. А думалася цяжка. У галаве не было яснасці. Цяжка, горача біла ў скроні» (Іван Мележ. «Завеі, снежань»)
   Парцэляцыю, у прыватнасці, выкарыстаў Аркадзь Куляшоў у «Баладзе аб чатырох заложніках»:

 

Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.
Чатырох.
Пад канвоем.
З дому.
Чатырнаццаць старэйшай дзяўчынцы,
Тры гады хлапчуку малому.