Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Манастрафа

   Манастрафа (грэч. monostrophos — аднастрофны, ад monos — адзін і strophe — страфа) — кампазіцыйна замкнутая форма верша з адной страфы.
   Структурная першааснова манастрафы — двухрадкоўе, трохрадкоўе і чатырохрадкоўе.
   Манастрафічнымі з’яўляюцца беларуская прыпеўка, украінская каламыйка, армянскі айрэн, японскія танка і хоку, асобныя цвёрдыя формы вершатрыялет, санет, рандо і інш.