Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лэ

   Лэ (ад франц. laі — свецкі) — від дзевяцірадковай страфы, у якую ўваходзяць тры трохрадкоўі з рыфмоўкай ААбААбААб. Усе трэція радкі трохрадкоўяў кароткія і часам маюць іншы памер. Сваёй формай нагадвае віралэ, з якім вельмі цесна звязаны і паходжаннем, і эстэтычнай функцыяй. У сярэдневяковай Францыі падчас маладзёжных вечарынак хоры юнакоў і дзяўчат пачаргова выконвалі лэ і віралэ.
   Узор падоўжанага лэ (на 22 радкі ) пакінуў Уладзімір Жылка — верш «Развітанне» (1928). Вось першыя тры страфы гэтага твора:

 

Пара! Не моўкне хваль гамонка,
Спявае вецер свежа, гонка
      І ветразь плешча — адплывай!
Цалуй ў апошні моцна, звонка —
Мой сум, як золата пярсцёнка,
      На сэрца лёг і цісне ўкрай.
Але трывог не ўбачаць вонках,
Хоць вочы — светлая палонка, —
      У іх адно, адно пытай...