Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Антанамазія

   Антанамазія (антанамасія) (грэч. antonomasia — перайменаванне ) —
   1. Стылістычная фігура, у якой замест уласнага назоўніка ўжываецца перыфраза: аўтар паэмы «Курган» замест Янка Купала; у вершы Кандрата Крапівы «Гебельс брэша — вецер носіць» прозвішча Гебельса не называецца, але выразна падразумяваецца: «Каб прыкрасіць крыху справы Гітлераўскай банды, У Берліне ёсць плюгавы Доктар прапаганды».
   2. Троп, заснаваны на выкарыстанні ўласнага імя замест агульнага назоўніка: «баязлівец» — Туляга (з п'есы Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім").
   «Свет, у якім мы жывём — Не наш. Яго даўно закаханыя параздавалі Сваім Дульцынеям, Джульетам» [г. зн. сваім каханым], Максім Танк.