Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анегінская страфа

   Анегінская страфа — створаная А. Пушкіным чатырнаццацірадковая страфа з рыфмоўкай АбАбВВггДееДжж.
   Складаецца з трох цесна звязаных паміж сабой чатырохрадкоўяў з перакрыжаванай, сумежнай і апаясной рыфмоўкай і заключнага двухрадкоўякоды. Дзякуючы мужчынскім рыфмам кода гучыць энергічна, мае звычайна афарыстычны характар і нярэдка выступае яшчэ ў функцыі пуанта.
   Анегінская страфа надзвычай ёмістая і гнуткая, што дапамагае лепшай перадачы эпічнага зместу вялікіх па аб’ёму твораў (паэма, раман вершаваны).
   А. Пушкін напісаў анегінскай страфой асноўны свой твор — вершаваны раман «Евгений Онегин» (адсюль і назва). Пазней ёю карыстаўся М. Лермантаў (паэмы «Тамбовская казначейша», «Моряк»), некаторыя іншыя рускія паэты.
   Вось узор анегінскай страфы («Евгений Онегин», у перакладзе Аркадзя Куляшова):

 

Мой дзядзька правіл без заганы,
Калі не жартам занямог,
Усіх прымусіў да пашаны
І лепей выдумаць не мог.
Другіх той прыклад навучае;
Ды, божа мой, нуда якая
Пры хворым дзень і ноч сядзець,
Не адыходзіцца, нудзець!
Прытворства нізкае якое
Напаўжывога забаўляць,
Яму падушкі папраўляць
І лекі падаваць з тугою,
Ды моўчкі думаць сам сабе:
Калі ўжо возьме чорт цябе!

Похожие статьи:

ССтрафа