Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ананім

   Ананім (ад грэч. anonymos – безыменны) – аўтар напісанага, які па пэўнай прычыне ўтойвае сваё сапраўднае прозвішча. Гэтыя прычыны розныя – ад боязі падпісацца пад сваім, магчыма, слабым творам ці верагоднаць праследавання, кары афіцыйнымі ўладамі.
   Шматлікія беларускія ананімныя творы (апокрыфы, гутаркі, паэмы) напісаны і абнародаваны такім чынам, каб не толькі не выявіцца ў сваёй жывой думцы, але і каб пазбегнуць пакарання за ўжыванне забароненай у XIX ст. царскім урадам беларускай мовы.