Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзіслаў Галубок

Фатаграфія Уладзіслава Галубка   Адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20-30-х гадоў XX ст., драматург, паэт, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец Уладзіслаў Галубок (сапраўднае прозвішча Голуб) нарадзіўся 3 (15) мая 1882 года ў сям’і рабочага-чыгуначніка (станцыя Лясная каля Баранавічаў). У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся на працу ў дэпо. Уладзіслаў скончыў царкоўнапрыходскую школу, вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Рана зазнаў нястачы, калі трагічна загінуў бацька і давялося ісці працаваць, каб дапамагаць сям’і. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім дэпо. У 1917-1920 гадах – акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. 3 1920 да 1922 года – загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асветы БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. У 1920 годзе стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка», а ў 1932 годзе атрымаў назву БДТ-3.
   Сваю творчую дзейнасць Уладзіслаў Галубок пачаў з вершаў і апавяданняў, якія з 1908 года публікаваліся ў газетах «Наша ніва», «Гоман», часопісе «Лучынка», альманаху «Маладая Беларусь». Выдаў кнігу «Апавяданні» (1913). Пісаў гумарэскі, сатырычныя, жартоўныя замалёўкі. Асноўная сутнасць ранняй прозы Уладзіслава Галубка ў яе народнасці. Каларытнасць яго прозы адзначаў Максім Багдановіч у «Аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1911-1913 гадоў». 3 1917 года выступаў як драматург. Напісаў каля 40 п’ес, якія з 1917 года ставіліся на сцэнах беларускіх тэатраў. Сярод іх – «Апошняе спатканне», «Пісаравы імяніны», «Бязвінная кроў», «Залёты дзяка», «Бязродны», «Суд», «Душагубы», «Ганка», «Пан Сурынта», «Плытагоны», «Фанатык», «Пінская мадонна», «Белы вянок», «Ветрагоны», «Краб», «Белая зброя», «Ліпавічок» і інш. Аўтар публіцыстычных і тэатразнаўчых артыкулаў. Вядомы як мастак-дэкаратар і пейзажыст.
   У 1937 годзе Уладзіслаў Галубок быў беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС і 28 верасня гэтага ж года расстраляны ва ўзросце 55 гадоў.

 

Крыніца: Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі, прадм. А. Сідарэвіча, камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 696 с. [8] с.: іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Похожие статьи:

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Адвакат

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Забытая хатка

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Доля мужыка

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Навальніца

Уладзіслаў ГалубокУладзіслаў Галубок - Гонар