Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Золак - Танкі

I

Песню ў лёт пусці,
Хай яна чаруе свет!
Не заўжды ў жыцці
Вішня дасць і ўвосень цвет.
Сэрцу-ж – двойчы не цвісці.
 

II

Крок людзей заўжды
Скіраваны проста ўдаль!
Нашыя сляды –
Пена ў отмуці ад хваль.
Ад радзін да смерці – цаль.
 

III

Песню прапела
Яна ў белым хораме.
Песня нясмела
Птахам за горамі
Мляўка у стоме асела.

4-6 жніўня 1951 г.

 

Похожие статьи:

Янка ЗолакЯнка Золак - Газэла

Янка ЗолакЯнка Золак - Божа Ўсяўладны

ТТанка

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Японскія танкі

Янка ЗолакЯнка Золак - Прыйсце