Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Золак - Ворагам беларушчыны

Чаго вам хочацца, сатрапы?
Нашто вам трэба наша кроў?
Нашто рвяцё агіднай лапай
З кагорты нашай змагароў?

За што вы помсціце, скажыце?!
Хіба за тое, што яны
Вучылі нас, як жыць на свеце
Без крыўды, здзекаў і маны?

Няўжо вы хочаце наганам
Спыніць за Бацькаўшчыну рух,
Сваёю сілаю паганай
Здушыць крывіцкі вольны дух?

Няўжо вы хочаце прымусіць
Крывіцкіх доблесных сыноў
Зрачыся Маці-Беларусі
I пад прыгон пайсці ізноў?

Не ўдасца вам, забойцаў зграя,
На Беларусь надзець хамут!
Вам не гуляць у нашым краі,
Не цешыць сэрца звонам пут!

Дарэмны вашы намаганні:
Жыў беларус і будзе жыць!
Ён сам здалее у змаганні
Свой шлях да волі пралажыць!

Вы не спужаеце нас болей
Пагрозай смерці з-за вугла;
I, шлях цярэбячы да волі,
Мы знішчым вас усіх датла.

Надыйдзе грозны час расплаты
За кроплі нашае крыві, –
Не хопіць вам, забойцы-каты,
Ўсёй вашай чорнае крыві.

14 снежня 1943 г.

 

Похожие статьи:

Янка ЗолакЯнка Золак - Газэла

БиографииЯнка Золак

Янка ЗолакЯнка Золак - Божа Ўсяўладны

Янка ЗолакЯнка Золак - Прыйсце

Янка ЗолакЯнка Золак - Мой дух