Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Акулін - Ронда

Да рук гарачых ліпне гліна,
здаецца, пальцы сочаць кроў...
А ён нагою зноў і зноў
ганяе ўвішны круг няўпынна.
І вырастае прыгажосць
у таямніцы рухаў-чараў,
нібы вяртае маладосць
майстэрства боскага ўладар –
Ганчар.
Напэўна, так калісьці Творца
на адзіноце сярод хмар,
натхнёны духам сваёй моцы,
ствараў Адама – сына мар,
не склаўшы рук да самай ночы,
як той Ганчар.

 

Похожие статьи:

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Рандо

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Ганчары

Пераказы, дыктантыШчаслівая раніца

Алесь СалавейАлесь Салавей - Рандо

РРандо