Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Францішак Аляхновіч. Аналіз творчасці

   Францішак Аляхновіч (1883 — 1944) — грамадска-палітычны дзеяч, "бацька навейшай беларускай драматургіі" (І. Дварчанін), першы беларускі тэатразнаўца, паэт, акцёр, рэжысёр, аўтар першага твора пра сталінскія рэпрэсіі.
   Летуценнік па натуры і бунтар, Ф. Аляхновіч — знакавая постаць беларускага адраджэння, якому прысвяціў сваё пакручастае жыццё да самых апошніх дзён. Насамрэч ягонае жыццё параўноўваюць з няскончанай драмай. Шляхі пакут і расчараванняў. Ды і скончыць самому няскончаную драму не пашчасціла — за год да свайго адыходу напіша-напрарочыць свой апошні твор — "Круці не круці — трэба памярці". "Апошняй штукай" станецца белая пляма забойства. Лабірынтная загадкавасць "ценяў жыцця" робіць постаць Ф. Аляхновіча надзвычай неардынарнай.
   Францішак Аляхновіч — у многім пачынальнік, першапраходца. Пачатак беларускага тэатразнаўства. "Беларускі тэатр" (1924) — першае даследаванне па гісторыі беларускага тэатра. Першы зварот да ўрбаністычнага малюнка. Першы "рэвалюцыйны" твор "Калісь" (1917). Пачатак "новай" беларускай драмы ("Страхі жыцця" (1918), "Цені"). Першы твор пра сталінскія рэпрэсіі, твор так званай "гулагаўскай" тэматыкі — дакументальная аповесць "У кіпцюрах ГПУ" (1935).
   Літаратурная творчасць Ф. Аляхновіча пачынаецца з "Нашай Нівы". Пра адзін з ягоных твораў М. Багдановіч заўважыць: "У Аляхновіча ўдаўся "Сон", хоць і напісаны ён даволі заблытана, але гэта якраз дарэчы пры апісанні сну". Рэжысёрскі дэбют Ф. Аляхновіча — удзел у першай беларускай вечарыне ў Вільні (1910, пастаноўка п'есы "Па рэвізіі" Марка Крапіўніцкага). Першы драматычны твор — "На Антокалі" (1914-1915, "Лукішкі"). Між тым адзін з першых драматычных твораў Ф. Аляхновіча "Батлейка" (1915; надрукаваў віленскі каталіцкі тыднёвік "Беларус") ці не ёсць смелая спроба адрадзіць батлейку на Беларусі.
   Удзел у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі (1917, ініцыятары — Ф. Ждановіч, У. Фальскі, І. Буйніцкі). Тэатр Аляхновіча ("Беларускі пралетарскі тэатр").
   На творчым даробку Ф. Аляхновіча каля 20 п'ес. Па колькасці напісанага ён уступае хіба што У. Галубку. Менавіта Ф. Аляхновіч разнастаіў беларускую драму новымі формамі: сатырычная і бытавая камедыя ("Заручыны Паўлінкі" (1918), "Пан міністар" (1922) і інш.); сацыяльна-бытавая драма ("Калісь" (1917), "Няскончаная драма" (1920) і інш.), казачныя ці алегарычныя творы ("Птушка шчасця" (1920), "Круці, не круці — трэба памярці" (1943) і інш.); трагедыйныя творы ("Страхі жыцця" (1918), "Цені" (1919) і інш.). Усе творы Ф. Аляхновіча сцэнічныя, бо пісаў свядома толькі для тэатра. Адметная апазнавальнасць герояў аляхновічаўскіх драматычных твораў — няўрымслівае ўжыванне аблюбаванага імі слова "авантурыі". У п'есе "Пан міністар" бачым вобраз псеўдабеларускага дзеяча беларуса-адраджэнца
   Адзіныя біяграфічныя творы Ф. Аляхновіча — драматычны твор "Няскончаная драма" (1920) і дакументальная аповесць "У кіпцюрах ГПУ" (1935).
   "У кіпцюрах ГПУ" (1935) — першы твор на антыгулагаўскую тэму. Максімальная праўдзівасць і аб'ектыўнасць — аўтарская манера пісьма і адначасова споведзь вязня сталінскага ГУЛАГу. У "Эпілогу" аўтар "смакуе": "Канчаю. Я чуў, кажуць, што я зашмат добрага напісаў аб Саветах. Што ж зрабіць! Я пісаў праўду". Для твора характэрна зрыванне "масак", выкрыццё пачварнасці таталітарнага рэжыму і прадажнасці мастацтва.

Похожие статьи:

Францішак АляхновічФранцішак Аляхновіч - Як для бабы не старайся

ІншаеУладзімір Аляхновіч - Першае каханне

Францішак АляхновічФранцішак Аляхновіч - Няскончаная драма

Францішак АляхновічФранцішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ

БиографииФранцішак Аляхновіч