Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зімовая лазня

   Увесь студзень трымаліся моцныя маразы. Начамі над стылай зямлёю вісела шэрая непраглядная імгла, гулка патрэсквалі дрэвы.
   Першага лютага ноччу нечакана пайшоў дождж, ціхі такі, цёплы. Пад раніцу снег зрабіўся зярністым, пацямнеў і асеў. На дарогах там і сям утварыліся рыжыя лужыны.
   За вясковымі гумнамі я звярнуў увагу на чародку птушак, што сядзелі на агароджы. Я ледзьве пазнаў шэрых верабейкаў, такія яны былі брудныя.
   Птушкі весела шчабяталі. Гэта радасць зразумела. Цяжка ім жывецца зімою. Бывае, разгуляецца непагадзь на тыдзень-другі, вось птушкі і мерзнуць галодныя дзе-небудзь пад стрэхамі ды на гарышчах хат. Шмат з іх не вытрымлівае халадоў і гіне.
   Дык як жа тут не будзеш радавацца цяплу?
   Вось адзін мурзаты камячок сарваўся з агароджы і – плюх з лёту ў лужыну на дарозе. Сеў у ваду і давай акунацца. За ім другі зляцеў, трэці. Неўзабаве ўся чародка была ў лужыне. Крык і гоман стаіць наўкола. Весела валтузяцца птушкі ў вадзе, быццам тыя свавольнікі-хлапчукі, узнімаючы ўгору срабрыстыя пырскі.
   Думаеце, шэрыя хітруны гэта раптоўнае пацяпленне за вясну прынялі? Ды не, вядома. Лютаўскія завеі яшчэ наперадзе. Проста зручны момант скарысталі, каб пазбавіцца ад зімовага бруду. Вераб’і – птушкі разумныя.

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Ганарлівая птушка

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Грыбнік

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Дупляначка

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Ягады пад снегам

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вясна ідзе