Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Міхась Стральцоў - Ода прозе

Люблю я прозы дух цвярозы,
Яе густы, зямляны дух.
Яна і жартам, як сур’ёзам,
Карчы варочае за двух.

I не стамляецца тым часам,
Глядзі, паэце-рызыкант.
Заместа жвавага Пегаса –
Худы каняга Расінант.

Цішэй – далей. Не ведаць згубы.
У слоту цягне і ў буран.
Ды не глядзі яму ты ў зубы,
Паэце-браце, як цыган.

Ты мо здзіўляешся, што прозе
Я оды вершыкам пішу?
Яшчэ мне з ёю па дарозе,
3 дарогі селавой на возе
Шчэ з ёй уз’еду на шашу.

 

Крыніца: Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1987. – 607 с.

 

Похожие статьи:

Міхась СтральцоўМіхась Стральцоў - Адзін лапаць, адзін чунь

Міхась СтральцоўТворчасць Міхася Стральцова

Міхась СтральцоўМіхась Стральцоў - На чацвёртым годзе вайны

БиографииМіхась Стральцоў

Міхась СтральцоўМіхась Стральцоў - Сена на асфальце