Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Міхась Кавыль - Трыялеты

1

Я падслухаў цябе ля крыніцы,
Улюбенец багінь трыялет.
Прыгажосці тваёй таямніцы
У сінявым трызвоне зарніцы,
Што у срэбныя хвалі глядзіцца
Там, дзе сумны схіліўся паэт.
Я падслухаў цябе ля крыніцы,
Улюбенец багінь трыялет.
 

2

Апошні раз даю зарок
Урэзаць песні сумнай крылле.
Яна, змагарнасці парок,
Збівае з рытму войны крок:
Аб ёй сказаў якісь прарок:
Яе узвышша – замагілле.
Апошні раз даю зарок
Урэзаць песні сумнай крылле.
 

3

«Не было і няма весялосці...»

Ул. Дудзіцкі

“Не было і няма ...” I не трэба.
Весялосцю не купіш тугі.
На абрусе блакітнага неба
Ёсць акраец няспытаны хлеба,
Найвялікшая сэрца патрэба
На аблоні, дзе вецер тугі...
Не было і няма... I не трэба.
Весялосцю не купіш тугі.

Жнівень 1956

 

Похожие статьи:

ТТрыялет

Данута Бічэль-ЗагнетаваДанута Бічэль-Загнетава - Не называй мяне жаданай...

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Юнацтва светлая часіна

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Трыялет

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Трыялет