Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Леанід Дайнека - Жалезныя жалуды

   Раман «Жалезныя жалуды» вяртае нас у часы зараджэння беларуска-літоўскай дзяржавы (пачатак — сярэдзіна XIII ст.) і таксама ўваскрашае героіка-трагедыйныя старонкі змагання нашых продкаў з іншаземнымі захопнікамі. Адзін з цэнтральных герояў твора — князь Міндоўг, які стаяў ля вытокаў Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Менавіта ён у гады свайго княжання аб'яднаў беларускія і літоўскія землі ў адзіную дзяржаву са сталіцай у Новагародку. Гэты князь здолеў кансалідаваць сілы і разбіць тэўтонскія полчышчы: «Войска Беларуска-літоўскай дзяржавы было тым сталёвым па моцы і нечаканасці молатам, які цяжка ўдарыў у самае сэрца Ордэну». Аднак Леанід Дайнека не ідэалізуе гэтага князя як палітыка і чалавека. Новая дзяржава славян і літоўцаў «нарадзілася ў вялікіх пакутах, агні і крыві». Таму згода і спакой у дзяржаве аказаліся прывіднымі: «У гэты ж самы час дажываў свае апошнія дні Міндоўг. Яму здавалася, што мір і спакой «наступілі нарэшце ў дзяржаве, што яго палюбілі ўсе: і сяляне, і купцы, і баяры, і ўдзельныя князі. Яму здавалася, што даўно высахла кроў ягоных праціўнікаў, ягоных родзічаў, усіх, каго ён забіў».

   Яркую індывідуальна-мастацкую характарыстыку і псіхалагічную абмалёўку набылі ў рамане вобразы князёў Далібора, Ізяслава, Войшалка.

   Пісьменнік выяўляе важкую канцэптуальнасць думкі, вядзе дэталёвы аналіз падзей і калізій часу. Ён стварае жывыя дыялогі, дасягае ёмістых характарыстык і абагульненняў, маляўніча жывапісуе словам. Пры гэтым не губляюцца напружанасць дзеяння, цікавасць і займальнасць апавядання.

Похожие статьи:

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Вячка. 1224 год

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Жук і жолуд

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - Меч князя Вячкі

Францішак БагушэвічФранцішак Багушэвіч - Свiння i жалуды

Леанід ДайнекаЛеанід Дайнека - След ваўкалака