Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Змітрок Бядуля - Плач пралескаў

   Плакалі пралескі, дзеці вясны…
   Гэта раса на кволых пялёстках! – пяяў жаўранак і кружыўся над імі…
   Фарбаваныя небам, узгадаваныя сонейкам, яны на чорнай зямлі не хацелі перажыць нават ад маладзіка да ветаха вясенняга месяца… плакалі ды плакалі… Месцамі па лагчынах лядок стаяў, месцамі траўкі зазелянеліся…
…………………………………………………………………………………………………………………
   Новыя дарогі панёс на плячах араты ад каваля; дзяцюк ахвотна быкоў накарміў. Палала зарніца над бярэзнікам. У вёсцы з закураных каміноў круціўся ўверх, быццам кудзеля, белы дым – гаспадыні сняданне рыхтавалі. Выйшла дзяўчына першы раз босая ў чыстае поле; убачыла, як палескі слёзы льюць, ды сама заплакала.
   – Ой, мяне за нямілага замуж выдаюць!
   – Ой, пагубіла я леты маладыя свае!..
   Абхапіла рукамі бярозку маладую ды абамлела разам з ёй…
   А вакол плакалі пралескі, дзеці вясны…

Похожие статьи:

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - На каляды к сыну

Пераказы, дыктантыДзеці сонца

Пераказы, дыктантыМіхасёвы пралескі

БиографииЗмітрок Бядуля

Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля - Велікодныя яйкі