Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Вітка - Ёсць на зямлі

Ёсць на зямлі такі куток,
З якім навек я злучаны,
Адкуль ступіў свой першы крок –
Мая радзіма – Случчына.

Не зводзіліся ўсе вякі
На Случчыне паэты.
Вянкі іх песень – рушнікі,
Сурвэты – іх санеты.

Увекавечыў Слуцак нас
Сваімі паясамі.
А пра цяперашні наш час
Вы ведаеце самі.

Пачуўшы ад старых людзей,
На ўласны смак праверыў –
Няма нічога саладзей
Славутай слуцкай бэры.

А тыя, хто памаладзей,
Перадаюць унукам –
Няма нічога саладзей,
Чым слаўны слуцкі цукар.

Сябры, паверце земляку:
За век свой некароткі
Я ўпэўніўся, што случаку
Увесь наш край салодкі.

Над Случчынай салодкі звон,
Як рой наўкола маткі.
Люблю яшчэ з дзіцячых дзён
Салодкія загадкі.

1976

 

Похожие статьи:

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - На чорных лядах

Пераказы, дыктантыСлуцкія паясы

Пераказы, дыктантыСлуччына

БиографииВасіль Вітка

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Трывога ў Ельнічах