Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Гарун - Мае думкі

Па-на горах снягі паляглі,
I даліны ўбраліся ў белі.
Мае ж думкі, як толькі маглі,
Хутка з ветрам удаль паляцелі.

Паляцелі ўдаль, дзе няма
Гэтых гор – вартаўнічых няволі,
Дзе не гэтак сурова зіма,
Дзе прыняў я і жыцце і долю.

Паляцелі спытаць, паглядзець −
Як жывецца на роднай старонцы?
Як той брат-беларус мой жывець?
Ці высока ўзнялася сонца?

Там жа ўсё, як раней, як было:
Беднасць, ціша кругом і цямнота.
Дзе там шчасце! Жыццё зацвіло,
Як наверсе якое балота.

Сонца нізка – не грэе саўсім
I саўсім жа не свеце без мала;
Раз блісне дзе-нідзе – і паўсім,
I зноў сваю твар захавала.

Колькі ж будзеш ты спаць? Не пара
Табе часам, мой браце, праспацца,
Каля бацькаўскіх ніў і двара
Працаваці зноў шчыра ўзяцца?

I усё, што ўтраціў сплючы,
Пазбіраці да роднае хаты?
Годзе спаць! I не будзе начы,
Будзеш вольны, разумны, багаты!

I высокае слонца тагды
Будзе працу тваю аглядаці,
I пазбудзешся крыўд і нуды,−
Будуць людзі цябе шанаваці.

1910

 

Похожие статьи:

Алесь ГарунАлесь Гарун - У чатырохлецце "Нашае Нівы"

Францішак БагушэвічФранцішак Багушэвіч - Думка

ДДумка

Алесь ГарунАлесь Гарун - Начныя думкі

Тарас ШаўчэнкаТарас Шаўчэнка - Думка