Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Aлесь Адамовіч - Vixi

   "Vixi" Aлеся Адамовіча — аповесць мастацка-аўтабіяграфічнага плана. Аўтар вядомай "Хатынскай аповесці" і "Карнікаў" у загаловак свайго твора вынес ёмістае лацінскае слова, якое азначае "пражыта". A ўбачана і перажыта ў гады вайны будучым пісьменнікам было нямала, прычым тыя часы пакінулі цяжкія і суровыя ўражанні.
   Алесь Адамовіч апісвае перыпетыі лёсу бацькоўскай сям'і, расказвае пра партызанскую вайну з ворагам, удзельнікам якой ён быў. У творы пісьменнік гаворыць пра падабенства, агульнасць Сталіна і Гітлера, бо для іх нічога не значыла чалавечае жыццё: "Добра перажыць фюрэра, якое патрэбна шанцаванне дзеля гэтага! A дваіх адразу, і чужога, і свайго, і тым лепш. Што ім было прыбраць раней нас, як прыбіралі многіх і многіх".
   Разам з тым, Aлесь Адамовіч не абмінае складаныя павароты сучаснасці, разважае пра лёс дэмакратыі і чалавечнасці.

Похожие статьи:

Алесь АдамовічТворчасць Алеся Адамовіча

Алесь АдамовічАлесь Адамовіч - Хатынская аповесць

Алесь АдамовічАлесь Адамовіч - Нямко

Пераказы, дыктантыБеларускі пісьменнік

Алесь АдамовічАлесь Адамовіч - Апошняя пастараль