Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сіцыліяна

   Сіцыліяна (ад італ. sіcіlіana – сіцылійская) – від васьмірадковага верша, а таксама страфа з рыфмоўкай аБаБаБаБ. Узнікла ў народнай паэзіі жыхароў вострава Сіцылія (адсюль і назва), затым перайшла ў агульнаітальянскую вершатворчасць.
   Галоўнае ў сіцыліяне – чацвярныя сугуччы, таму радкі часам могуць рыфмавацца некалькі інакш: аББаБааБ, аБаББааБ ці, як у вершы Якуба Коласа «Беларусі пад Польшчай (да 10-й гадавіны Савецкай Беларусі)», – АббАббАА:

Спраўляем свята мы тут сёння,
   Свята з свят,
   На новы лад.
А ты, край любы Наднямоння,
   Родны брат,
   Чаму не рад?
Чаму глядзіш, як пастаронні?
Між намі цёмнае прадонне...
 

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.