Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



com_content_read2.tpl

   Чырвонец – матылёк-агеньчык.
   Быццам іскрынка, ён пырхае над лугавымі кветкамі. Сустракаецца таксама на лясных сцежках і прасеках. Якраз там, дзе ў канцы чэрвеня высыпаюць першыя суніцы. Самыя буйныя і самыя салодкія, падобныя да кропелек ранішняга сонца. Таму невыпадкова ёсць павер’е, што гэтыя матылькі – гаспадары сунічнікаў.
   Заадно хачу вам падказаць, як хутчэй набраць паўнюткае вядзерца ягад. Тут мала толькі ахвоты і цярпення. Напачатку трэба злавіць хоць аднаго чырвонца. І ніякім не сачком, а найлепш кепкай, знятай з галавы. Злавіць, каб тут жа яго адпусціць, крыкнуўшы яму наўздагон: «Ляці шчасліва!»
   Аднак не варта вешаць нос, калі вернешся дамоў без ягад і не патрымаўшы ў руках чырвонца. Затое на ўсё астатняе жыццё з табой застанецца незабыўнае. Цудоўны летні дзень. На высокім блакітным небе – белыя ветразі аблокаў. А па сонечнай паляне бяжыць хлапчук. За плячыма ў яго развіваецца расхрыстаная кашулька.
   Вось так я ўяўляю сабе Краіну Дзяцінства.
(143 словы)

Паводле Я. Пархуты.