Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Імгненні часу

   Імгненні… Няўлоўныя, яны наслойваюцца адно на адно, утвараючы непераадольную запруду часу. Яна ўстае паміж толькі што бачным і далёкім недасяжным, што ўжо наблізілася да цябе.
   Толькі душа можа паспрачацца з часам. Паспрачацца і перамагчы. І тады няўмольнасць часу абарочваецца шляхам, які не толькі абганяе жыццё, а і расквечвае нязнаны, невядомы свет будучыні. А то нечакана імкне назад у памяць, вяртаючы самыя незабыўныя малюнкі.
   Імгненні… Ніхто не вымярае імі шлях, хоць менавіта яны вызначаюць усе павароты няўмольнага лёсу. Ды і сам лёс нярэдка!

(Паводле Т. Бондар)