Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ён узышоў на Алімп

   Шлях слыннага барца вольнага стылю Аляксандра Васільевіча Мядзведзя ў вялікі спорт, як і шмат у каго з яго славутых аднагодкаў, пачынаўся ў дзяцінстве, якое выпала на цяжкі пасляваенны час. Не было ў ім ні прыгожых цацак, ні разумных замежных камп’ютараў, але ў кожным з хлапчукоў жыло неадольнае жаданне зведаць свет і выпрабаваць у ім сябе.
   Выпрабаванні Аляксандра Мядзведзя праходзілі на спартыўных арэнах. Не адразу ён прыйшоў у барацьбу, але поспехі на барцоўскім дыване прыйшлі адразу. Ужо ў дваццаць гадоў на чэмпіянаце Узброеных Сіл стаў пераможцам спаборніцтваў па самба і вольнай барацьбе і заняў трэцяе месца ў барацьбе класічнай. Гэтыя поспехі заўважылі трэнеры Грыгор’еў і Рыбалка, узялі хлопца пад сваю апеку. З іх дапамогаю і пачаўся ўзлёт будучага трохкратнага алімпійскага чэмпіёна.
   У 1959 годзе Аляксандр Мядзведзь упершыню ўзняўся на п’едэстал гонару Спартакіяды народаў СССР, заваяваўшы бронзавы медаль. Прычым змагаўся, маючы траўму ключыцы. Пасля гэтага маладога атлета ўключылі ў зборную Савецкага Саюза, але ў асноўны склад каманды, накіраванай на Алімпійскія гульні ў Рыме, ён не трапіў: занадта жорсткай была тады канкурэнцыя.
   Мядзведзь і цяпер упэўнены, што мог бы ў італьянскай сталіцы выйграць залаты медаль. Зорны ж час яго прабіў на Алімпійскіх гульнях у Токіа, дзе ён заваяваў для зборнай Савецкага Саюза яшчэ адзін залаты медаль. Для мінчаніна Мядзведзя той алімпійскі поспех стаў упэўненым крокам яшчэ да дзвюх найвышэйшых прыступак алімпійскага п’едэстала гонару на летніх гульнях у Мехіка і Мюнхене.
   Воля да перамогі, неймавернае працалюбства, упэўненасць у сваёй сіле – вось што вяло атлета шляхам перамог. Але ўсе, хто сустракаецца з Аляксандрам Васільевічам, адзначаюць яшчэ адну рысу ў яго характары – гатоўнасць у самую цяжкую хвіліну падставіць плячо.
   Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, ганаровы грамадзянін Мінска, Аляксандр Мядзведзь прызнаны найлепшым барцом вольнага стылю дваццатага стагоддзя.
   Калі ён ідзе па вуліцы, заходзіць у бібліятэку ці ўніверсітэт, дзе ўзначальвае кафедру спартыўнага ўдасканалення, яго адразу пазнаюць, радасна ўсміхаюцца, вітаюцца. І вочы ў яго ззяюць, нібыта вярнулася маладосць.
(311 слоў)

(Паводле А. Крыгі)

 

Похожие статьи:

ПераказыВось якія «мішкі»

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - Былі ў мяне мядзведзі

ПераказыМядзведзь (Паводле М. Зверава)

ПераказыСмаргонская мядзведжая акадэмія

ПераказыНеспадзяваная сустрэча