Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Як гатавалі хлеб

   Ва ўсе часы хлеб сімвалізаваў дабрабыт, хлебасольства, гасціннасць. На стале ў хаце павінен быў ляжаць хлеб, пакрыты ручніком, які сустракаў і вітаў гасцей. Хлеб гатавалі звычайна на тыдзень. Рашчынялі яго ўвечары перад тым днём, у які пяклі. Жытнюю муку сеялі праз сіта і сыпалі ў дзежку. Дадавалі вады, размешвалі, атрымліваючы не вельмі густое цеста. Каб цеста ўкісла і добра падышло, дзежку накрывалі векам, а зверху прыкрывалі яшчэ якой-небудзь адзежынай і ставілі на ноч у цёплае месца. Квасілі цеста з дапамогай рошчыны, невялікага кавалачка цеста, пакінутага на дне дзежкі ад папярэдняй выпечкі.
   Раніцай у цеста сыпалі муку, дадавалі солі і кулакамі мясілі. Каб цеста добра адставала ад рук, рукі перыядычна змочвалі вадой. Калі цеста рабілася цягучым і не прыставала да рук, значыць, яно было вымешана належным чынам. Яго зноў пакідалі ў дзяжы, каб вырасла, што звычайна адбывалася праз паўтары ці дзве гадзіны, калі месца было цёплым, а дзяжа добра накрытай.
(149 слоў)

Т. Навагродскі

 

Похожие статьи:

ПераказыХлеб для партызанаў

ПераказыХлеб (Паводле Б. Сачанкі)

Янка БрыльЯнка Брыль - Сірочы хлеб

ПераказыХлеб (Паводле В. Цітова)

ПераказыВытаптаны хлеб