Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шэрыя шынялі

   Максіму ўспомнілася, як у папярэдні прыезд – тады ён быў дужы – пайшлі яны з Купалам у поле, якое ляжала перад імі ўсё ў кветках. Дзівосны стракаты дыван, па якім праплывалі цені воблакаў і птахаў. Паэты ляглі сярод кветак, і над імі было неба, сіняе ў белых воблачках. Купала расказваў пра тое, якая прага ў вёсцы да беларускай кніжкі, якім поспехам карыстаецца газета. А потым Купала чытаў. Якія гэта былі вершы! Багдановіч добра разумеў, што Купала – лідар. Творы былі кавалкамі жыцця, цяжкага, гаротнага жыцця, крыху сумныя часам, а больш з сонечнай надзеяй. Было прыемна, што Купала цэніць яго водгукі і заўвагі, верыць ягонаму шчыраму захапленню гэтымі велічна-скупымі вершамі. І тады ўпершыню – настолькі былі моцныя пачуцці, выкліканыя вершамі, – Багдановіч зразумеў, што трэба, абавязкова трэба пакінуць свой утульны пакой, застацца тут, на Беларусі, каб слухаць біццё сэрца яе.
   На пляцы спыніўся рух ценяў, што спыніла стомлены поступ думак і прымусіла ўвагу зноў уключыцца ў навакольнае. Перасякаючы пляц, ад сабора ішло чалавек дваццаць салдат, у накінутых шынялях, без рамянёў, няголеныя, брудныя, а вакол гэтых дваццаці ўдвая большы ішоў канвой, узброены, маўклівы, і крокі гучалі барабанным россыпам.
   Але Максім бачыў стомленыя няголеныя твары, простыя салдацкія твары, вельмі шэрыя на яркім сонцы, такія ж, як і шынялі. Твары былі спакойныя, але ў іх паэт чытаў не абыякавасць і безнадзейнасць, што ўразілі яго тады, пры спатканні з уцекачамі, а стрыманую суровасць і ўпэўненасць. Людзі з гэткім выразам на твары бачылі ўсё: і холад, і голад, і смерць.
(240 слоў)

Паводле Б. Мікуліча

 

Похожие статьи:

Янка КупалаПошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа

Янка КупалаДраматургічнае майстэрства Янкі Купалы

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы