Чым жа ўсё-такі пахне зямля? Калі яе, толькі што перавернутую, халаднаватую яшчэ, возьмеш у руку, разатрэш у жмені, здаецца, у ёй і паху асаблівага няма. Зямля як зямля. Чорная, бурая, белаватая ці жаўтлявая. І пахне яна толькі зямлёю. Аз яе, аплодненаю працаю, нараджаюцца ўсе пахі, якія толькі засведчылі, а можа, яшчэ і не змаглі засведчыць нават такія дасканалыя органы нюху, якімі ўзрадавала прырода звяроў і чалавека. Бо і пах агню, раскладзенага на ўзлеску ці ў полі, і пах свежага хлеба, які наганяе голад нават на сытага чалавека, і пах антонавак – усё гэта ад зямлі. І яна, зямля, ніколі не паўтараючыся, дае свой адменны пах кожнай кветачцы, кожнай расліне, кожнай ягадзе, хоць усе яны, калі ўважліва ўдумацца, пахнуць толькі зямлёю. Ды яшчэ, можа, сонцам, небам, ветрам і ўсімі чатырма порамі года.
(134 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Похожие статьи:
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Заміра
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Лета з мятлушкай
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Як спакайней?
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Клетка
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Перавернуты